Крысціна Дробыш: На “Кніжным возе” цяпер ёсць і музыка
2025-02-16 22:50
Музыка для малечы, для дзяцей, для падлеткаў. Такія раздзелы цяпер даступныя на анлайн платформе беларускіх аўдыёкніг “Кніжны воз”.
“Літаральна кожны месяц дадаюцца новыя творы”, — пра навінкі распавяла акторка Крысціна Дробыш:
– Выйшла некалькі кніг, якія калісьці даўно выдаваліся і не асобнай кіжкай, гэта быў зборнік, аўтар Алена Масла. І вось мы выдалі асобнай кнігай «Як гара чалавека ратавала». Гэта цёплая гісторыя пра тое, як гара скранулася з месца. Таксама дадалося трохі музыкі ад Андруся Такінданга і Валерыі. І «Снежная каралева» дадалася, найноўшы пераклад.
Беларускія кнігі даступныя праз аплікаюцыю, якую можна спампаваць з гугл плэй ці слухаць наўпрост праз
сайт.
Цалкам матэрыял - у далучаным гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя