Крысціна Дробыш: Сёлета мы хочам засяродзіцца на падлеткавай літаратуры
2024-02-24 13:41
Ініцыятыва па агучцы літаратуры для дзяцей і падлеткаў «Кніжны воз» узнікла ў 2020 годзе. Колькасць агучаных прафесійнымі акторамі кніжак ужо падбіраецца пад першую сотню.
Юрась Дзяшук пагутарыў з Госцяй Рацыі – акторкай Крысцінай Дробыш - аб тым, якіх навінак чакаць у «Кніжным возе» бліжэйшым часам.
— Чым цяпер займаецца „Кніжны воз“? Запісваем кніжкі, вядома. Намагаемся, штотыдзень выпускаць, але не заўсёды ўдаецца. Але на сёння каля 12 кніжак я маю ў працэсе мантажу. Штось запісваецца. Спадзяюся, неўзабаве мы ўсё ж выдама кнігу, агучаную спадаром Маляванычам, што далучыўся да нашай каманды ў ролі дыктара, агучыў ён вельмі файную казку — спадзяюся, іх будзе нават дзве. Таксама выйшлі новыя кнігі з сяброўскіх праектаў, гэта „Хронікі Нарніі“ ад выдавецтва „Кніжны рысь“, таксама „Меч князя Вячкі“ ад праекту „Беларуская літаратура“. Таму кніжны воз расце расце не толькі за кошт уласных агучак, але таксама за кошт сяброўскіх сяброўскіх камандаў, якія, дзякую, давяраюць нам свае запісы, каб мы публікавалі.
Сёлета мы хацелі б засяродзіцца на падлеткавай літаратуры, бо дзіцячай літаратуры даволі шмат, яе ніколі не будзе досыць. Калі дзіця вырастае да падлеткавага веку, пачынаецца прорва, дзе знайсці нейкі змест для яго ўжо цяжка, і яго сапраўды ствараюць вельмі мала. Я раптам знайшла кнігу Валера Гапеева „Пастка на рыцара“. Яна была выдадзеная ў 2002 годзе, але я разумела, каму яна з майго пакалення была патрэбная ў той час, яна была мною незаўважаная, за што мне вельмі прыкра і шкада. Я радая, што вярнулася да яе, знайшла, і яна вельмі нас шчыра ўразіла, мы зрабілі аўдыёверсію. Мы дарослыя людзі, нам усім далёка за 30, і мы пасля кожнай гісторыі спыняліся, бо мелі патрэбу выгаварыцца, успомніць як гэта было ў нас, нашых сяброў. Цяпер ужо здаецца, якія праблемы ў падлеткаў? Ну першае каханне, ну навучанне, ну з бацькамі. А там цэлая кніга праблемаў, што сапраўды былі і ёсць у кожнага, і гэта важна. І мы дамовіліся са спадаром Гапеевым, што гэта будзе не адна кніжка, і мы будзем пісаць яшчэ тры дакладна, я хацела б зрабіць.
Юрась Дзяшук