be
pdf

Крывінка 1 (282) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

У Бешанковіцкім раёне летась за 11 месяцаў знесена толькі чатыры старыя пустуючыя хаты. Не прададзена ніводнай. «Віцебскія весці» пішуць, што ў Аршанскім раёне знесены 103 пустуючыя хаты, у Сенненскім — 42, Талачынскім і Докшыцкім — па 39, у Лёзненскім — 31. Хаця, на маю думку, ганарыцца такім «подзьвігам» ня варта. Лепш праводзіць такую палітыку, пры якой пустуючых хацін будзе вобмаль. Усяго старых і пустых хацін на канец 2021 года ў Віцебскай вобласці налічвалася больш за паўтары тысячы. Толькі ўявіце тую лічбу: 1 500 пустых хатак! Менш чым у нашым раёне знеслі такіх пабудоваў у Глыбоцкім (толькі адну хату) і Расонскім (тры хаты) раёнах. Магчыма, што ў Глыбоцкім раёне іх няшмат. "Віцебскія весці" пішуць, што за кошт продажу пустых хат можна істотна папоўніць раённую казну. Прычым пачатковы кошт у некаторых выпадках можа складаць адну базавую велічыню. Але прадаваліся старыя хаціны толькі ў 8 раёнах вобласці: Верхнядзвінскім, Дубровенскім, Лепельскім, Лёзненскім, Аршанскім, Пастаўскім, Сенненскім і Талачынскім. Там было прададзена 36 пустуючых хацін на агульную суму больш за 68 тыс. руб. Дарэчы, больш за 75% ад названай сумы ўдалося атрымаць дзякуючы рабоце мясцовых органаў улады Аршанскага раёна.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2022-01
  • Copyright: © 2022 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org