- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хоць трава не расці. Вельмі патрэбная работа праводзіцца па вуліцы імя Чарняхоўскага. Адслужыўшыя трубы ацяплення мяняюць на новыя, ізаляваныя. І самы час падказаць заказчыкам праводзімых работ, што пасля таго, як новыя трубы засыпаны зямлёй, а траншэю зараўнялі, работа яшчэ не скончана. Застаецца яшчэ адна важная справа – рэкультывацыя парушанага ўчастка. Мы ж павінны ўсю вясну любавацца горамі чырвонай глебы, вывернутай з таго свету, а потым і тым пустазеллем, што пакрысе ўзыдзе на разроўненых пляцах. Няхай бы прывезлі прычэп-другі чарназёму ды й пасеялі па парушанаму месцу нейкую сумесь траў. Глядзіш – і бруду стане менш, і не трэба будзе ў чарговыя “Мерапрыемствы” запісваць яшчэ адно заданне для безгаловых. А насельніцтву можна аб’явіць конкурс: разбіць каля той траншэі ў сябе пад вокнамі кветнікі, каб вока радавалі. Колькі радасці можа прынесці здавалася б простая замена труб у Бешанковічах. Пакуль што на засыпаных траншэях ціш. Ні то пішуцца планы, ні то ўсё так і застанецца да наступнай замены – невядома. А на парушанай зямлі паціху ўсходзіць лябяда.