be
pdf

Крывінка 4 (285) 2022

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

Віцебскае абласное ўпраўлене статыстыкі апублікавала статыстычныя даныя за першы месяц 2022 года. Гэтыя даныя шмат могуць паведаміць, напрыклад, пра стан жывёлагадоўлі на Віцебшчыне. Першы паказчык датычыцца вытворчасці малака па раёнах вобласці. Тут на першым месцы Віцебскі раён, дзе на малачнотаварных фермах за месяц атрымалі 7328 тон малака. Другое ў Аршанскага раёна 6 609 тон, трэццяе — Верхнедзвінскі раён — 4887. У Гарадоцкага раёна — 2184 тоны, а найменьшая колькасць у Вушацкага раёна («сталіцы» баршчэўніка Сасноўскага) 564 тоны, Шумілінскага — 788 тон і Расонскага — 889 тон. Пры гэтым найбольшы прагрэс у параўнанніі са студзенем 2021 года у Аршанскага — 17,4%, Расонскага — 10,9% і Віцебскага раёнаў — 5,3%. А найбольшае падзенне вала на Шуміліншчыне — 78,9% ад 2021 года, у Бешанковіцкім — 83,9% і ў Гарадоцкім — 84,8% раёнах. У студзені звычайна значная частка стада яшчэ не расцялілася і сярэднія надоі на карову невялікія. АлеВіцебскі раён доіць 537 кг, Аршанскі — 468 кг, Верхнядзвінскі — 425 кг, Гарадоцкі з Полацкім — 359 кг. Бешанковіцкі раён мае толькі 317 кг на карову, што складае 87,1% ад студзеня 2021 года. Аўтсайдэрамі з’яўляюцца Шумілінскі — 123 кг, Вушацкі — 166, Мёрскі — 194 кг раёны.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка
  • Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
  • Дата выхаду: 2022-03
  • Copyright: © 2022 by Крывінка
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org