- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напрыканцы мінулага года выявілася, што ўсе апошнія гады перавоз праз Дзьвіну ў Бешанковічах ажыццяўляўся самаробнай драўлянай лодкай. Пракуратура такі перавоз забараніла. Па даследванню пракуратуры, лодка, якой перавозілі людзей, не адпавядала патрабаванням бяспекі. Прычым, згодна з наяўным суднавым білетам тэхнічны агляд судна неабходна было правесці яшчэ ў маі 2010 года — г.зн. тады, калі і была арганізавана лодачная пераправа. Атрымліваецца, што цэлых 11 гадоў людзей перапраўлялі праз адну з найбуйнейшых рэк Беларусі на небяспечным плаўсродку. Між тым, у матэрыяле Onliner аб гэтай пераправе лодачнікі сцвярджалі, што тэхагляд лодкай пройдзены, выратавальныя камізэлькі для пасажыраў былі ў наяўнасці. Па дадзеных жа Віцебскай транспартнай пракуратуры, плаўсродак прыводзіўся ў рух пры дапамозе падвеснага матора, тады як фактычна з'яўляўся вяслярным і павінен быў кіравацца вёсламі. Калі меркаваць па фотаздымках, гэта сапраўды была звычайная пласкадонка. Маторам яе аснасцілі, як піша раёнка, зноў жа ў тым самым 2010 годзе.Напярэдадні хадзілі чуткі, што Бешанковіцкі камунгас пералічыў грошы за катар. Але па факце катар аказаўся вялікай маторнай лодкай. Але ж: пажадаем ёй шчасьлівага плаваньня!