- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У слынным Астроўне, дзе некалі нарадзіўся сам Леў Сапега, сярэдняй школе прысвоілі імя Канстанціна Абазоўскага. Зразумела, што лепшай памяццю для лётчыка было б наданне ягонага імя той школе, дзе ён сам калісьці працаваў. Але Плісская школа сёньня ўжо закрытая. Адкрытым застаецца толькі пытанне: чаму над вырашэннем гэтага відавочнага пытання думалі амаль 80 гадоў? Канстанцін Антонавіч Абазоўскі нарадзіўся 1-га кастрычніка 1919 года ў вёсцы Абухава Лепельскага павета Віцебскай губерні РСФСР (цяпер тэрыторыя Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыўшы Віцебскі настаўніцкі інстытут, Канстанцін Антонавіч Абазоўскі выкладаў гісторыю ў Пліскай няпоўнай сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна. Канстанцін Антонавіч Абазоўскі быў прызваны ў рады РСЧА ў 1940 годзе. Скончыў ваенна-авіяцыйную вучэльню. Браў удзел у баях за вызваленне Паўночнага Каўказа, Крыма і Прыбалтыкі з 1943 года. 6-га мая 1944 года звяно штурмавікоў пад камандаваннем Канстанціна Антонавіча Абазоўскага ў паветраным баі ў Севастопаля збіла пяць варожых знішчальнікаў, спаліла на зямлі восем самалётаў і два склада праціўніка з боепрыпасамі. Да жніўня 1944 года лейтэнант Канстанцін Антонавіч Абазоўскі здзейсніў 106 баявых вылеты, асабіста знішчыў 11 танкаў, 3 самалёты на зямлі, шмат аўтамашын і іншай баявой тэхнікі гітлераўцаў.