- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заарганізаванасць. Народная мудрасць вучыць: колькі не кажы “цукар” – соладка ў роце не стане. Прыкладна тое ж можна сказаць аўтарам раённай праграмы “Мерапрыемстваў па правядзённю года роднай зямлі”. Колькі не праводзь такіх мерапрыемстваў – пачуццё гаспадара ў чалавека не з’явіцца. Аўтары, здаецца, прадугледзелі ў праграме ўсё, пачынаючы ад таго, хто павесіць туалетную паперу ў прыбіральнях, і хто на якім участку дарогі заасфальтуе канкрэтную выбоіну. На іх думку, пасля праведзенага рэйду-праверкі “па праграме” ў Пяцігарскай школе з’явіцца прыстойны валейбольны мяч, якога тут няма ўжо больш за 10 гадоў. Ці зімой тэмпература ў класах падымецца хаця б да +18 градусаў, калі апошнія зімы яна рэдка перавышае 10-12. Ёсць у тых мерапрыемствах адна сур’ёзная загана – распрацаваны яны людзьмі без душы, толькі дзеля “галачкі.” Як інакш зразумець, што тыя “мерапрыемствы” надрукаваны ў раённай газеце на мове, якая беларусам чужая.