- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
19 чэрвеня 98-ы дзень народзінаў Васіля Быкава. «Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Аповед пойдзе пра адну з самых буйных постацяў у беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, народнага пісьменніка Беларусі — Васіля Быкава. Васіль Быкаў — пісьменнік, народны пісьменнік Беларусі (1980), Герой Сацыялістычнай Працы (1984), лаўрэат Ленінскай прэміі (1986). Строгі, нават жорсткі рэаліст-трагік. Схіляўся і да мадэрнізму. Майстар ваеннай аповесці, у якой на лакальным матэрыяле глыбока раскрываў сутнасць чалавека. Пачынальнік гэтак званай акопнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну. Аднак заставаўся непахісным у сваіх гуманістычных і дэмакратычных прынцыпах. Прайшоў усю сваю творчую дарогу мужна, не паддаючыся ідэалагічнаму ціску савецкай сістэмы, вырасшы ў сімвал сумлення нацыі, яе найвышэйшы аўтарытэт.