en

Крывуць Віталь

Крывуць Віталь

Нарадзіўся 6 студзеня 1973 г. У 1994 г. пасля службы ў войску паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. У 1999 г. скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны (дыплом з адзнакай). Працаваў настаўнікам гісторыі Ляснянскай СШ. Вучыўся ў аспірантуры БДПУ імя Максіма Танка ў 2001 – 2004 гг. У 2005 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Молодежные организации на территории Западной Беларуси (1929 – 1939 гг.)”. У 2005 – 2006 гг. працаваў на кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ імя М. Танка. З верасня 2006 г. працую ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, чытаю лекцыі па дысцыплінах “Гісторыя Беларусі” і “Паліталогія”. Зараз з’яўляюся дацэнтам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БарДУ.

Сфера навуковых інтарэсаў – гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, маладзёжны рух і маладзёжная палітыка польскіх улад на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1920 – 1930-х гг.

Крывуць Віталь :: Publications

pdf

Барацьба за маладое пакаленне Заходняй Беларусі і праўрадавы маладзёжны рух (1926—1939 гг.)

манаграфія
Крывуць Віталь

Навуковая праца прысвечана праблеме маладзёжнай палітыкі польскіх улад на тэрыторыі заходнебеларускага рэгіёна ў міжваенны перыяд і месцу праўрадавых аб’яднанняў моладзі ў яе ажыццяўленні. Раскрываюцца ідэалогія праўрадавага маладзёжнага руху і яго канкурэнтаў, а таксама асноўныя накірункі дзейнасці...… More

pdf

Пад шыльдай «дзяржаўнага выхавання»: рэалізацыя ўрадавых выхаваўчых канцэпцый на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1926 – 1939 гг.)

манаграфія
Крывуць Віталь

Манаграфія прысвечана пытанням фарміравання і ажыццяўлення афіцыйнай выхаваўчай палітыкі на тэрыторыі заходнебеларускага рэгіёну ў міжваенны перыяд. Раскрываюцца асноўныя накірункі выхаваўчай дзейнасці кіруючых колаў 2-й РП у маладзёжным асяроддзі. Разлічана на вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх...… More

pdf

Молодежная политика польских властей на территории Западной Беларуси

1926-1939
Кривуть Виталий

Книга посвящена проблемам становления и развития правительственной молодежной политики польских властей на территории Западной Беларуси. Раскрываются основные направления деятельности правящих кругов межвоенного польского государства в молодежной среде Западной Беларуси в 1926 – 1939 гг. Предназначено...… More

pdf

Молодёжные организации на территории Западной Беларуси 1929-1939 гг.


Кривуть Виталий

Книга посвящена развитию идеологии и деятельности молодёжных организаций, действовавших на территории Западной Беларуси в 30-е годы XX века. Предназначена для учёных, преподавателей, студентов и всех, кто интересуется историей Беларуси....… More

Людзі і ўлада Навагрудчыны: гісторыя ўзаемадзеяння

(да 500-годдзя надання Навагрудку прывілея на магдэбургскае права)
Скеп’ян А. А., Даніловіч В. В., Доўнар А. Б. - уклад.

Зборнік прысвечаны розным аспектам развіцця Навагрудскай зямлі і самога горада Навагрудка, змяшчае пашыраныя варыянты дакладаў, якія былі зачытаны на міжнароднай навуковай канферэнцыі. Галоўны блок артыкулаў прысвечаны розным аспектам гісторыі і культуры Навагрудчыны. Разлічаны на прафесійных гісторыкаў...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org