- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускае хрысьціянства заўсёды знаходзілася на мяжы Ўсходняй і Заходняй традыцый, узбагачаючыся малітоўнымі практыкамі абодзьвух абрадаў. Сынтэза беларускага праваслаўнага абраду пачалася яшчэ ад Х – ХІ ст.ст. Служба “Крыжовага шляху” ёсьць адной з запазычаных з Заходняй традыцыі і творча пераробленай дзеля выкарыстаньня ў беларускам праваслаўнам абрадзе. Першыя ўзгадкі аб Крыжовым шляху ў праваслаўнай традыцыі на землях ВКЛ мы сустракаем у сярэдзіне 16 ст. Потым, з невялікімі зьменамі, абрад перанялі ўніяты. Пасьля распрацоўкі Кіеўскім мітрапалітам Пятром Магілай чына пасій, служба Крыжовага Шляху паступова зьнікала з праваслаўнай традыцыі Ўкраіны, але на Беларусі гэтая богаслужба, нягледзячы на ўсе высілкі РПЦ, працягвала існаваць да канца 19 ст. Сёньня мы аднавілі дадзенае богаслужаньня па старажытным запісам, апісаньням расейскіх і польскіх дасьледчыкаў. Служба адпрашлялася ў Вялікую пятніцу і ўключала ў сябе абыход вакол храму (манастыра) з крыжом. У некаторых выпадках узгадваецца абыход вакол усёй вёскі і могілак, замкавых муроў… Працэсія чатырнадцаць разоў спынялася дзеля ўзгадваньня Крыжовага Шляху Госпада, чытаньня Евангельля і малітваў. Чытаньня і малітвы чаргаваліся з асаблівым казаньням сьвятара. У больш позьніх, пераважна ўніяцкіх крыніцах, узгадваецца, што вернікі слухалі казаньня сьвятара і Евангельля на каленях. (Уступ)