Książnica Podlaska працягвае свае літаратурныя серады
2024-11-14 20:05
Гэтым разам госцяй бібліятэкі была «каралева польскага дэтэктыву» Катажына Бонда. Пісьменніца паходзіць з Падляшша, дакладней з Гайнаўкі. На сустрэчы яна згадала, што найбольш цяжка ёй было працаваць над раманам «Акулярнік», у якім апісала забойствы мірных праваслаўных беларусаў на Падляшшы байцамі польскага ўзброенага супраціву пасля Другой сусветнай вайны.
— Памятаю, што ўсе мяне ад гэтага адмаўлялі, усе мае кансультанты, якія проста дапамагалі мне збіраць матэрыялы для гэтай кнігі, звязаныя з рэальным гістарычным элементам і проста з дзейнасцю Рамуальда Рэйса, псеўданім Буры, і яго аддзела. Яны не верылі, што я напішу і выдам гэтую кнігу. Спачатку што напішу, а потым апублікую. Мне тады казалі, што гэта смела, але я думала, што гэта проста мой абавязак. Я думаю, што гэта адна з маіх найлепшых кніг
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле.
У 2007 годзе Катажына Бонда дэбютавала крымінальным раманам “Справа Ніны Фрэнк”, за які атрымала прэмію “Дэбют года” выдавецтва “Медыя-Экспрэс”. З таго часу пісьменніца выдала каля 30-ці дэтэктыўных раманаў. Яе кнігі разышліся ў Польшчы тыражом больш за 3 мільёны экзэмпляраў.
Беларускае Радыё Рацыя