- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дзевяцікласніцы Алесі памірае мама. Як ёй жыць далей? Што рабіць? Вёска - не горад: карова, кабанчык, куры ... і ў школу трэба хадзіць. Бацькі няма. І з'яўляецца з горада чалавек, які ўгаворвае яе пераехаць жыць да іх у сям'ю. Чаму? І хто ён такі, гэты добразычлівы? Да канца п’есы “Нехта ходзіць за вакном...” гэтае пытанне трымае чытача ў напрузе. У дадзены зборнік п’ес таксама увайшлі камедыі “Жаночы вулей”, “Курорт для зяця”, а таксама раман для тэатра ў двух дзеях “Стары і дарога, у якім дзеянне адбываецца на дарозе ў розных часовых вымярэннях. Стары Макар размаўляе з дарогай, як жывы з жывым, дзеліцца з ёй і радасцямі, і бедамі ... Жыве ён адзін, у крайняй хаце, таму ўсіх і сустракае, і праводзіць ... Нават калі сабраўся паміраць, прыйшоў развітацца са сваёй каханай дарогай ... «Няхай па табе ездзяць толькі нашы машыны і ходзяць добрыя людзі ...»