be
Культурнае рабства

Культурнае рабства

Шкялёнак Мікола

Публіцыст, гісторык і юрыст Мікола Шкялёнак нарадзіўся ў 1899 годзе ў вёсцы Пякоціна на Мёршчыне ў сям’і буйнога землеўласніка. У 1932 годзе скончыў юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта. Уваходзіў у праўленне Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, у Беларускае навуковае таварыства, у прэзідыум Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні, узначальваў Беларускі студэнцкі саюз і рэдагаваў ягоны друкаваны орган — часопіс «Студэнцкая думка». У 1936 годзе М. Шкялёнак разам з ксяндзом Вінцэнтам Гадлеўскім быў сярод заснавальнікаў арганізацыі «Беларускі нацыянальны фронт», якая ставіла сваёй мэтай незалежнасць Беларусі. Пасля захопу Вільні савецкімі войскамі М. Шкялёнак выехаў у Варшаву, затым у Берлін, дзе стаў галоўным рэдактарам беларускай газеты «Раніца» і кіраўніком Беларускага камітэта самапомачы. У 1943 годзе вярнуўся ў Беларусь, заняў пасаду першага віцэ-прэзідэнта Беларускай Цэнтральнай Рады, выступіў з асноўным дакладам на Другім Усебеларускім кангрэсе, які адбыўся ў Мінску 27 чэрвеня 1944 года. У 1945 годзе М. Шкялёнак быў арыштаваны савецкімі спецслужбамі на тэрыторыі Польшчы, прывезены ў Мінск і ў 1946-м расстраляны.


        Увесь твор у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2019 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Упершыню — час. «Калоссе», 1939, № 1. Друкуецца паводле выд.: Шкялёнак Мікола. Беларусь і суседзі: гістарычныя нарысы. Беласток, 2003.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org