- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыццяпісу Янкі Купалы і гісторыі беларуска-славацкіх культурных сувязей. Праца з архівамі дазволіла дэталёва прадставіць падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў, у якой браў удзел класік беларускай літаратуры. У навуковы зварот уводзіцца шэраг невядомых дакументаў і матэрыялаў: інтэрв’ю, аўтографаў, фотаздымкаў, замежных газетных публікацый і інш. Плённыя навуковыя росшукі сталі фактаграфічнай асновай шэрагу міжнародных ініцыятыў, у тым ліку беспрэцэдэнтнага культурнага праекта «Славацкімі шляхамі Янкі Купалы», ажыццёўленага ў чэрвені 2015 года. Такім чынам прадэ манстравана інтэграванасць навукі ў сучасную практыку міжнароднага супрацоўніцтва.