«Купалаўцы» абвяшчаюць Тыдзень роднай мовы і свабоднага доступу да спектакляў
2022-02-16 12:23
Артысты запрашаюць гледачоў на Тыдзень роднай мовы – з 15 да 21 лютага яны адкрываюць свабодны доступ да спектакляў на сваім Ютуб-канале.
Тэатральная трупа «Купалаўцы» ладзіць акцыю ў гонар міжнароднага Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Артысты запрашаюць гледачоў на Тыдзень роднай мовы – з 15 да 21 лютага яны адкрываюць свабодны доступ да спектакляў на сваім Ютуб-канале.
У праграме тыдня – наступныя спектаклі: Radziva Prudok, «Войцэк» і «Я» Рамана Падалякі, «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» і «Тутэйшыя» Мікалая Пінігіна. Акрамя таго, у праграму ўвайшлі аўдыёпраект «1984» Джорджа Оруэла і аўтарскі музычны праект «Я гавару», створаны «Купалаўцамі» на вершы сучасных беларускіх паэтаў.