- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Казімір (Казімер) Сваяк, сапр.: Канстанцін СТАПОВІЧ (СТЭПОВІЧ) (12 (24) лютага 1890, в. Барані, Свянцянскі павет, Віленская губерня, цяпер Астравецкі раён, Гродзенская вобласць — 6 мая 1926, Вільня) — беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт. Друкаваўся з 1913 («Беларус»). Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (Вільня, 1924), вершаванага апавядання «Чарку дай, браце» (Вільня, 1926). Выступаў як публіцыст, пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Янка Канцавы» (Вільня, 1920, 1924), «Купалле» (Вільня, 1930). Напісаў філасофскі дзённік «Дзея маёй мыслі, сэрца і волі» з «Аўтабіяграфіяй».