- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да праблемы этнічнай ідэнтыфікацыі Вялікага Княства Літоўскага. Этнічныя характарыстыкі ВКЛ нашмат часцей выступаюць у працах гісторыка-публіцыстычнага характару чым у навуковай гістарыяграфіі. Гісторыкі стараюцца не звязвацца з гэтай праблемай, напэўна таму, што ўсведамляюць прысутнасць у ѐй палітычна-ідэалагічнага кантэксту і асцерагаюцца ягонага ўплыву на іх навуковыя канструкцыі. Ціск палітычнай ідэалогіі на навуковую гістарыяграфію ВКЛ зазначыўся ўжо з самых яе пачаткаў у ХІХ ст. Падчас русіфікацыі земляў былога ВКЛ, якая шырока разгарнулася пасля паўстання 1863-1864 гг., адной з ейных ідэалагічных падпораў стала вышукванне рускіх каранѐў у гісторыі гэтай дзяржавы. У расейскай гістарыяграфіі, у тым ліку навуковай, ВКЛ трактавалася як "літоўска-руская дзяржава". Менавіта такі тэрмін нязменна выступае ў назвах манаграфіяў вядомых расейскіх гісторыкаў Мацея Любаўскага, Хведара Леантовіча, Івана Лапы і інш.