- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     У аснове новага фільму з цыклу «Лабірынты» – гульня ў кошкі-мышкі паміж ксяндзом Адамам Станкевічам, які ў 1930-40-ыя гады марыў пра стварэнне незалежнага беларускага касцёлу, і энкавэдыстам на мянушку Мефіста. Хто каго перагуляе? Хто схібіць? Абсяг дзейнасці Адама Станкевіча не можа не ўразіць: душпастыр і рэлігійны пісьменнік, ён ствараў беларускія гурткі, рэдагаваў газеты і часопісы, засноўваў друкарні, выдавецтвы і культурніцка-асветніцкія арганізацыі, быў паслом польскага Сейму. Станкевіч быў першы, хто вывучаў судовую справу Каліноўскага і адшукаў асобныя нумары «Мужыцкай праўды». У кнізе пра Францішка Багушэвіча ўпершыню змясціў рэдкі фотаздымак паэта.
