en

Ляхоўскі Уладзімір

Ляхоўскі Уладзімір

Уладзімір Віктаравіч Ляхоўскі (нар. 5 лютага 1964, Мінск) — беларускі гісторык, даследчык мытнай справы.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1993). З 1993 рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», з 1995 — супрацоўнік часопіса «Спадчына». З 1998 ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1999 — адказны сакратар «Штогодніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі», адначасова з 2002 вядучы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У 2007 абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Адукацыя на акупіраваных Германіяй беларускіх землях у гады Першай сусветнай вайны (1915—1918)». З 2008 дацэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, з 2010 — намеснік галоўнага рэдактара навуковага штогодніка «Актуальныя пытанні мытнай справы».

Даследуе праблемы гісторыі культуры і адукацыі, развіцця беларускага нацыянальнага руху і станаўлення грамадскай супольнасці Беларусі ў ХІХ-ХХ ст., гісторыю беларускай даваеннай эміграцыі, сацыяльна-палітычныя і гуманітарныя наступствы Першай сусветнай вайны для Беларусі, гісторыю мытнай справы, пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў мытнай сферы, геапалітычныя і геаэканамічныя аспекты глабальнай і рэгіянальнай інтэграцыі. Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах» (2001, з А. Гесь, У. Міхнюком), каталога выставы «Ёсць на карце месца… : Грамадска-культурная чыннасць беларускай і расійскай эміграцыі ў Чэхаславакіі, 1921—1938» (2002), зборніка дакументаў «Национальная академия наук Беларуси. 1928—2008. Документы и материалы» (2008), калектыўнай манаграфіі «Гісторыя Пінска: ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання» (2012). Выдаў 2 манаграфіі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915—1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 — першай трэці 20 ст.» (2012). Аўтар многіх артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», часопісах «Спадчына», «Архэ», «Наша вера», «Беларускі гістарычны часопіс» і інш.

У 2010 узнагароджаны прэміяй імя Льва Сапегі. Ганаровы член Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі (2011). Узнагароджаны медалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру (2013).

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Ляхоўскі Уладзімір :: Publications

Ад гоманаўцаў да гайсакоў

Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX— I-й палове XX ст. (да 1939г.)
Ляхоўскі Уладзімір

У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці...… More

Ад гоманаўцаў да гайсакоў

Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX— I-й палове XX ст. (да 1939г.)
Ляхоўскі Уладзімір

У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак з другой паловы XIX ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызвольнага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці...… More

pdf

Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915―1918 г.)

Навуковае выданне
Ляхоўскі Уладзімір

У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны. Аўтар імкнуўся адлюстраваць маладаследаваную праблему на шырокім фоне тагачасных...… More

Кароткі нарыс гісторыі беларускага маладзёвага руху

(2-я палова XIX ст. — 1939 г.)
Ляхоўскі Уладзімір

Кніга У. Ляхоўскага — першая ў Беларусі спроба абагульняльнага дасьледаваньня гісторыі маладзёвых арганізацыяў, што дзейнічалі ў вызначальныя для нашай Айчыны часы (канец XIX ст. — 1939 г.).У кнізе сыстэматызаваны каштоўны фактычны матэрыял, які дае магчымасьць раскрыць ролю малад-зёвых аб’яднаньняў...… More

Берасцейскі хранограф

Зборнік навуковых прац

У выпуску зборніка навуковых прац "Берасцейскі хранограф" навукоўцы Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна», даследчыкі з іншых гарадоў Беларусі, а таксама Расіі, Польшчы, Літвы раскрываюць шматлікія аспекты гістарычнага развіцця Берасцейшчыны і ўсёй Беларусі ў розныя гістарычныя...… More

pdf

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 9 (169) 2020

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У еўрапейскай геральдычнай і вексілалагічнай традыцыі колеравая палітра сцяга павінна быць супастаўная з колерамі герба. Гэта тлумачыцца вельмі проста: у сярэднявеччы патрабавалася ідэнтыфікаваць войскі на полі бою, маляваць кожнаму салдату герб было складана, таму абыходзіліся пазнакамі, якія перадаюць...… More

pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік 52


Евгений Анищенко — Демаркация границы первого раздела Речи Посполитой с Российской империей в 1775 году # Sławomir Karp — Pauperyzacja szlachty grodzieńskiej w I połowie XVIII w. na przykładzie Karpiów z Brzostowicy Małej (Drewnianej) # Аляксей Ластоўскі — Расавыя ідэі ў беларускім нацыяналізме пачатку...… More

ARCHE 3 (162) 2019

Пачатак

Нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст. Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці...… More

ARCHE 1 (160) 2019

Пачатак

Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — паходжанне роду Хадкевічаў, прэса і выдавецтвы БНР (1918–1925), лёс Сяргея Баранава — наймаладзейшага дэпутата Сейма міжваеннай Польшчы, украінскі эпізод жыцця Івана Краскоўскага, беларусы ў Войску Польскім...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org