Ларыса Рыжкова: Мы павінны захаваць беларускія казкі і песні
2020-07-26 18:46
Як не забыць вусную традыцыю ў гарадскіх умовах?Кніга Ларысы Рыжковай
„Выхаванне спевака”, на якую беларусы ўсяго свету
збіралі сродкі, служыць захаванню спеўнай памяці. Расказвае аўтарка, этнапедагог
Ларыса Рыжкова:
– Калі мы не вернемся, дзеці нашыя не вернуцца, бабулі гарадскія не вернемся, то можа ўнукі, праўнукі вернуцца. Калі будзе пакаленне, якое захоча чуць сваю сапраўдную гаворку, чуць сваю сапраўдную казку. Яна сапраўдная каштоўнасць, якая адыходзіць, знікае разам з людзьмі, якія ведаюць гэтыя казкі, песні. Трэба неяк ратаваць нашу жывую культуру, якая гучыць.