en

Ляшкевіч Ірына

Ляшкевіч Ірына

Ляшкевіч Ірына

паэтка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2004 г.) настаўніца музыкі ў Мачульскай школе, кіраўнік узорнага дзіцячага фальклорнага аб'яднання “Згадка”, краязнавец, збіральніца і выканаўца старадаўніх палескіх песень. Нарадзілася ў 1969 годзе ў вёсцы Мачуль на Століншчыне, што размешчана ўздоўж ракі Моўства. Дзіцячае захапленне прыгажосцю палескіх краявідаў, асяродак сям’і, дзе гучалі колішнія песні, шанаваліся традыцыі, захоўвалася памяць аб ж продках-носьбітах шляхецкага прозвішча Ляшкевіч–Зяновіч–Альпенскія, – усё гэта паспрыяла моцнаму знітаванню Ірыны Ляшкевіч з роднай вёскай. Пасля заканчэння школы і атрымання вышэйшай эканамічнай адукацыі яна вярнулася дадому, каб знайсці сябе тут, на радзіме продкаў, і расказаць свету пра сваю паэзію, як жыла і чым жыве сучасная палеская вёска, чым наталяецца ў ёй творчая душа паэткі. Вершы Ірыны Ляшкевіч былі адзначаны трэцяй прэміяй на рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Дэбют” у 1998 годзе, а ў 2000 годзе выйшаў зборнік паэзіі “Сувой” у “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць”. Гэты ж зборнік атрымаў у 2013 годзе ўкраінскую літаратурную прэмію імя Пятра Красюка як найлепшы зборнік паэзіі.

Творы Ірыны Ляшкевіч друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова”, берасцейскім альманаху “Жырандоля”, ва ўкраінскім альманаху “Бурштынавы край”, у “ЛіМе”, у перыядычных рэспубліканскіх выданнях.

Паэтка працягвае традыцыі беларускага настаўніцтва і беларускай вясковай літаратуры.

Ляшкевіч Ірына :: Publications

pdf

Вас я чакала

кніга вершаў
Ляшкевіч Ірына

Кніга паэзіі Ірыны Ляшкевіч «Вас я чакала» — гэта шчырая размова з чытачом аб тым, чым поўніцца сучаснае вясковае жыццё жанчыны-творцы. У зборнік увайшлі як новыя вершы, напісаныя за апошнія гады, так і выбранае з першага зборніка паэзіі «Сувой»....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 10 (146) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Некалі разумна прыдумаў імператар Франц Іосіф, прымусіўшы арыстакратаў купляць віно ў простых сялян дзеля эканамічнай падтрымкі іх гаспадаркі. Ежу неабходна было прыносіць з сабой. Такі, здавалася б, дзіўны загад з часам пераўтварыўся ў прыгожую, вельмі выгодную нацыянальную традыцыю, па сутнасці —...… More

Маладосць 3 (595) 2003

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

“Маладосць” – штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс, дзе друкаваліся знакамітыя беларускія пісьменнікі, працавалі вядомыя дзеячы беларускай літаратуры. Ён выдаецца з красавіка 1953 года на беларускай мове ў горадзе Мінск....… More

pdf

Жырандоля № 1, 2008

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org