Лаўрэатам Букераўскай прэміі стаў паднёваафрыканскі пісьменнік
2021-11-06 13:03
Лаўрэатам Букераўскай прэміі за 2021 год стаў паднёваафрыканскі пісьменнік Дэйман Гэлгут. Быў адзначаны яго раман "Абяцанне" ("The Promise") пра сям'ю белых фермераў, якія жывуць у ПАР.
Букераўская літаратурная прэмія — адна з самых прэстыжных. Яна прысуджаецца за творы, напісаныя на англійскай мове. Лаўрэат атрымлівае 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў.