- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Суботнім вечарам бацька выцягвае з-пад ложка парэпаную фібравую валізку і выстуквае на ёй косткамі пальцаў «Карэла-фінскую польку». Гэта ў яго добра атрымліваецца: грукат стаіць на ўсю кватэру. Пасля бацька пстрыкае зашчапкамі і маці кладзе ў валізку змену бялізны, мыла і лубяную, падобную на бараду лесуна, вяхотку. Кожнага суботняга вечара мы з бацькам ідзём у лазню. У нашай кватэры ёсць ванная, але няма гарачай вады. Маці неяк нагрэла для мяне пару выварак, напоўніла ванную, ды не паспеў памыцца, як у дзверы пастукала старая Каржыха — суседка, што жыве пад намі. У яе там вада з трубы паперла. Больш мы ў хаце не мыліся. (фрагмент)