Лідар гурта “Дай дарогу!” Юрый Стыльскі на свабодзе
2020-08-26 16:03
На свабоду выйшаў лідар гурта “Дай дарогу!” Юрый Стыльскі ў Берасці.
За кратамі ў ізалятары часовага ўтрымання ён правёў два дні. Падстава — удзел у нібыта несанкцыянаваным мерапрыемстве, — распавёў сам музыка:
– Лічу, што за сімволіку бел-чырвона-белую павінны ўсім дарыць кветкі і выдаваць прэмію. А тут атрымліваецца, што арыштоўваюць. Гэта лічыцца антыдзяржаўная сімволіка, прыраўноўваюць да нейкага тэрарызму. Яны трызняць, таму што ім ёсць за што трымацца. Таму што ўся гэтая схема іх і ўся вертыкаль улады могуць рухнуць пад гэтымі сцягамі.
Судовае пасяджэнне ў адносінах да Юрыя Стыльскага папярэдне прызначана на 28 жніўня. Таксама лідар гурта атрымліваў пагрозы, што калі яшчэ раз з’явіцца на масавых мерапрыемствах, то ў адносінах да яго можа быць заведзена крымінальная справа.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота instagram.com/stylskii