Лілея Плыгаўка: нацыянальная ідэя для мяне — гэта беларуская зямля
2024-09-05 22:04
У эфіры Еўрарадыё — выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, мовазнаўца, доктарка філалагічных навук, заснавальніца кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Віленскім педагагічным універсітэце, былая старшыня Літоўскай асацыяцыі беларусістаў, адна з заснавальніц Беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільні Лілея Плыгаўка.
Не маюць рацыі тыя, хто кажа, што беларуская мова памірае ці ўжо амаль памерла. Калі за столькі часу, праз стагоддзі, яна не знікла, яе не здолелі вынішчыць, то сёння казаць пра смерць беларускай мовы тым больш не выпадае. І нават калі пэўная частка беларусаў ёй не карыстаецца і лічыцца, што яны мовы не ведаюць, беларуская мова не стала для іх замежнай. Яна існуе ў кожным з нас на генетычным узроўні. Дастаткова невялікага штуршка, каб яна выскачыла на паверхню і заняла пачэснае месца сярод моваў нашых паўсядзённых зносінаў, перакананая Лілея Плыгаўка.
Пра тое, чаму нельга казаць, што для беларусаў стала замежнай матчына мова, ці сапраўды ў пачатку незалежнасці БНФ пагражаў пакараннем тым, хто не вывучыць беларускую мову, а таксама пра тое, навошта заставацца беларусамі ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лілеяй Плыгаўка.