- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Частка д'ябальскага пляну Масквы - множыць нянавісьць. Паўсюль дзе можна. Гэта іх задача на пэрспэктыву, рэалізацыя якой пачалася ўжо даўно. Асабліва важна для Крамля распальваць нянавісьць паміж сваімі суседзямі. Давесьці ўзровень нянавісьці да такога пункту, пасьля якога вяртаньне да нармальных стасункаў ужо немагчымае.
А далей, паводле іхнай задумы, будзе клясычнае divide et impera.
Шаноўныя ўкраінцы, вораг у нас з вамі адзін. І ён вельмі рады кожнаму канфлікту паміж намі. Бачачы, як нянавісьць паміж учарашнімі сябрамі-суседзямі расьце, Пуцін і Лукашэнка задаволена ўсьміхаюцца. Значыць, усё ідзе паводле іхнага пляну. Няўжо мы хочам, каб яны ўсьміхаліся?
Вораг у нас адзін. Я кажу гэта беларусам і ўкраінцам: вораг у нас адзін, не забывайма пра гэта.
Хоць, можа, ужо й занадта позна»...