- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Газэта, як вядома, жыве адзін дзень. Аднак назіраньні аўтара над рэчаіснасьцю, яе асэнсаваньне, асабістыя высновы робяць публікацыі адметным дакумэнтам часу. У тэкстах С. Астраўцова адлюстраваны дзеі краіны ад часу атрыманьня незалежнасьці да апошніх дзён. Адметнасьць кнігі ў тым, што агульнабеларускія падзеі паказаны праз гарадзенскія «акуляры». 3 гледзішча назіральніка, які знаходзіцца на беларуска-польска-літоўскім памежжы. Апроч гэтага, адлюстраваны мясцовыя гарадзенскія рэаліі. У публікацыях адчуваецца асабісты погляд аўтара на ўбачанае, пачутае і перажытае. «Лісты да хома саветыкуса» трэйцяя па ліку кніга С. Астраўцова. Ім таксама выдадзены «Янычары» (1993) і «Цэнзарскія нажніцы» (2000).