- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цыкл вершаў «Лісты да Юліі» нашага выдатнага земляка Я.Баршчэўскага — гімн сапраўднаму каханню і тым узнёслым, а часам і трагічным перажыванням, што яму спадарожнічаюць. Гэтае выданне — пасмяротнае ў творчай спадчыне дацэнта кафедры беларускага літаратуразнаўства ВДУ імя П. М. Машэрава паэта Анатоля Канапелькі, які шмат гадоў прысвяціу вывучэнню і папулярызацыі творчасці аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Зборнік разлічаны на шырокую аўдыторыю і будзе цікавы кожнаму, хто неабыякава ставіцца да роднага слова, адчувае яго смак і хараство.