- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабаронцы заахвочваюць беларусаў пісаць лісты падтрымкі палітычным зняволеным.
Рэжым Лукашэнкі дайшоў да таго, што заклікае «шукаць ды выкарчоўваць усіх неверагодных», так лукашэнкаўскія прапагандысты называюць беларусаў, якія са жніўня мінулага году пратэстуюць супраць выбарчых фальсіфікацый ды масавых рэпрэсій. Лукашысты хочуць зладзіць у краіне маштабныя палітычныя чысткі. Беларускае грамадства супрацьстаіць гэтаму гвалту – салідарнасцю. Людзі падтрымліваюць адзін аднаго, дапамагаюць сем’ям палітзняволеных. Таксама падтрымліваюць палітвязняў, пішучы ім лісты.
У Беларусі па палітычных матывах знаходзяцца ў зняволенні амаль тысяча чалавек (920 паводле дадзеных праваабаронцаў), ці больш за тысячу чалавек паводле падлікаў сайту dissidentby.com. Рэальная лічба можа быць яшчэ вышэйшай, паколькі не ўсе выпадкі незаконных арыштаў і пераследу набываюць розгалас або становяцца вядомыя праваабаронцам.
Нягледзячы на жудасны ціск, беларускае грамадства не здаецца, беларусы працягваюць дэманстраваць салідарнасць. Сотні чалавек пішуць лісты незнаёмым, якіх рэжым кінуў за краты.
З траўня 2021 года валанцёрская служба Праваабарончага Цэнтра «Вясна» вядзе праект «Паштоўкі ад вясноўкі», у межах якога вядомыя беларусы пішуць лісты падтрымкі палітзняволеным. Гэтай акцыяй праваабаронцы хочуць заахвоціць іншых людзей, пісаць палітвязням.
Пра тое, як нарадзіліся ідэя «Паштовак», чаму вырашылі звярнуцца для вядомых людзей з прапановай напісаць лісты, пра што можна пісаць палітвязням і чым для іх ёсць лісты звонку, мы паразмаўлялі з прадстаўніком Валанцёрскай службы ПЦ «Вясна».
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце гукавы фай