- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асноўная частка VIII тома Даследаванняў і матэрыялаў прысвечаная знаным беларускім драматургічным творам – Камедыі, аўтарам якой лічыцца Каятан Марашэўскі, і Пінскай шляхце Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, ранейшую атрыбуцыю якое асобныя навукоўцы ў ХХІ ста¬годдзі палічылі за беспадстаўную. Рэвізія пісьмовае спадчыны – працэс непазбежны. Асабліва ўлічваючы тое, што дзесяцігоддзямі гісторыка-літаратурныя даследаванні ў Беларусі вяліся недастаткова актыўна (апублікаваныя працы – выключэнне, якое пацвярджае, як вядома, правіла). Найлепшая ілюстрацыя сказанаму – вывучэнне навукоўцамі ці не самага значнага твора беларускае літаратуры ХVIIІ стагоддзя – Камедыі (1787): нягледзячы на тое, што твор няраз быў аб’ектам аналізу, застаецца шмат чаго ня-высветленага, няпэўнага і нават загадкавага.