be

Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя,

Хаўстовіч Мікола
Даследаванні і матэрыялы

Мы не можам пагадзіцца (асабліва з першаю часткаю выказвання) з тым, што нядаўна напісаў адзін з модных сённяшніх літаратараў: “Бела-рускія гістарычныя міты даўно ўжо створаныя, ідзе працэс іх рэвізіі, героі праслаўленыя і названыя, гістарычная літаратура напісаная. Цяпер насьпеў час гаварыць пра тых, хто быў выкрасьлены і забыты ў гарачцы нацыя-нальнага будаўніцтва. Пра габрэйскую спадчыну Беларусі, напрыклад. Пра ўсіх тых, хто павязаны з гэтай зямлёй, але чамусьці быў залічаны да лішніх, не патрэбных, тых, хто ня ўпісваецца ў прымітыўную схему «адна краіна-адзін народ-адна ідэнтычнасьць»”. Як далёка не ўсё яшчэ вывучана з шматпакутнае беларускае мінуў-шчыны; як шмат чаго было выкраслена (менавіта з яе!), але не “ў гарачцы нацыянальнага будаўніцтва” (выбачайце, а калі гэта была - тая “гарачка”?), а ў сталым ходзе будаўніцтва нацыянальнага бяспамяцтва. Таго будаўніц-тва, якім кіравалі пераважна прадстаўнікі братняга суседняга народа, а так-сама тыя, чыю спадчыну нас заклікае аднаўляць знаны літаратар. (Замест прадмовы, фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары: Хаўстовіч Мікола
Выдаўцы і выдавецтвы: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego
  • Месца выхаду: Варшава
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego
  • Памеры: 364 с.
  • ISBN: 978-83 -60951-29-3
  • Катэгорыя: Беларуская мова, Мастацкая літаратура, Мэтадычная літаратура, Літаратуразнаўства, Крыніцы
  • Copyright: © 2019 by Mikalaj Khaustovich, Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 5197
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org