Літаратурная Беларусь, №10, 2023
2023-10-31 14:52
З'явіўся кастрычніцкі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь». Як і зазвычай, выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і новую беларускую прозу.
Рубрыкі выпуску:
АКТУАЛІІ: эсэ Віктара ЛЕДЗЕНЕВА «Гандляры і спажыўцы»
ПАМЯЦЬ: артыкул-расследаванне
Леаніда МАРАКОВА «Толькі адна ноч: 29 кастрычніка 1937 года»
ВІДАРЫСЫ: словы пра беларускага прарока «Персанальны Купала»
Адама ГЛОБУСА
ПАЭЗІЯ: вершаваная нізка
Дар’і ЛІС «Тваё неба — з табой»
ДРАМАТУРГІЯ: трагедыя ў адным акце, сямі карцінах Віктара ВАРАНЦА «Стэфан Баторый, або Кароткі шлях»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Міколы КАНАНОВІЧА «Час сонцастаяння»
ГУТАРКА: да 15-годдзя з дня смерці Алега ЛОЙКІ (1931–2008): «Літаратура залежыць ад космасу»
ГІСТОРЫІ: эсэ Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Зменлівы і нязменны: Персі Бішы ШЭЛІ»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Знайсці свежыя і архіўныя выпускі нашага выдання можна на сайце Інтэрнэт-бібліятэкі KAMUNIKAT.
У няпростыя часы – будзьма трымацца разам!
Каманда
"Літаратурнай Беларусі"