- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слёзы ка́палі на снег, і ён ператвараў іх у малюсенькія лядзяшыкі. Сонца рассыпала па снезе мільярды іскрыстых усмешак. Мая душа ўсміхалася ім у адказ, бо я плакала не ад гора і не ад крыўды. Ад таго расчулілася, што мне паспачувалі. Ішла да прыпынку на ўскрайку вялікай вёскі ў прыгарадзе Гродна. Прыехала сюды па аб’яве пра магчымае працаўладкаванне ў невялікую прыватную мэблевую фірму. Дырэктар прадпрыемства ацаніў мае магчымасці так: «Па вас відаць, што будзеце старацца, але ў вас не будзе атрымлівацца. Вам лепш займацца разумовай працай». Я прамаўчала пра тое, што настаўнічаць я больш не магу, што ні ў якую мясцовую рэдакцыю карэктарам мяне не ўзялі, што ў бібліятэцы для мяне замалая зарплата, бо ад былога мужа на выхаванне двух сыноў-школьнікаў не атрымліваю нічога, што не ведаю, якая яшчэ разумовая праца можа быць у філолага. (Галіна Самойла, Снег, фрагмент)