- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Барыс Міхайлавіч Мікуліч нарадзіўся яшчэ ў «старым» стылі — 6 жніўня 1912 года — і ўвайшоў у літаратуру падлеткам: са жніўня 1927-га ўжо друкаваўся ў часопісе «Маладняк». Апублікаваў сем кніг, сотні рэцэнзій, артыкулаў, нарысаў, агля́даў. Прыехаў з Бабруйска (на той час акруговага) у сталіцу, заваяваў літаратурны і дзявочы Менск і ў 24 гады быў арыштаваны, беспадстаўна абвінавачаны ў «шпіянажы на карысць Польшчы», «у выданні контррэвалюцыйнай літаратуры» ды кінуты ў турму. Вярхоўны суд вынес маладому літаратару вырак: 10 гадоў ГУЛАГу. (Алесь Пашкевіч, Творца не для сябе: Барыс Мікуліч. Да 110-годдзя з дня нараджэння)