- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі (2 лютага 1838—22 сакавіка 1864) — палітычны дзеяч, публіцыст, паэт. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы, герой беларускага нацыянальнага эпасу, сімвал нашай духойнай моцы і спаконвечнай прагі да свабоды. Ён нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета ў сям’і беззямельнага шляхціца. Род Каліноўскіх герба «Калінава» вядомы з XVII ст. Продкі Каліноўскага амаль сто гадоў валодалі маёнткам Калінава. Пасля продажу маёнтка ў 1836 годзе бацька Вінцэнта-Канстанціна заснаваў у Мастаўлянах ткацкую фабрыку, у 1849 годзе купіў фальварак Якушоўка паблізу мястэчка Свіслач Ваўкавыскага павета, дзе і прайшло дзяцінства Вінцэнта-Канстанціна. («Каго любіш? Люблю Беларусь!» Да 185-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага, фрагмент)