- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З надыходам Новага часу ў сферы духоўнай жыццядзейнасці намеціліся дзве процілеглыя тэндэнцыі, абумоўленыя пашырэннем культурнай прасторы. Здзейсненае Міколам Капернікам адкрыццё геліяцэнтрычнай сістэмы абудзіла ў чалавеку патрэбу самасцвярджэння ў сусвеце. Еўрапейскі Рэнесанс стаў пачаткам усведамлення асобай свайго стваральнага патэнцыялу — якасцяў крэатора, якія раней цалкам перадаваліся вышэйшым сілам. Усведамленне свайго становішча ў сусвеце было адначасова пачаткам новага этапу пазнання чалавекам самога сябе ў якасці энтузіяста. Перакананы прыхільнік М. Каперніка Джардано Бруна сцвярджаў ідэю адзінства неба і зямлі. Прыроду ён тлумачыў як «Бога ў рэчах» — як тоесную з Богам. Любоў да бясконцасці складае сутнасць этычнага вучэння Дж. Бруна. (Аляксей Рагуля, Пра годнасць і сорам у культуры, фрагмент)