- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На нашым канале СТВ натыкаемся і глядзім з жонкай расійскую тэлеперадачу аб «Тытаніку» і яго пагібелі. Цікава. Але ў выніку да якіх высноў прыходзяць аўтары? Аказваецца, «Тытанік» змайстравалі толькі дзеля таго, каб ён адразу затануў. Каб прыпыніць тэхнічны прагрэс, які набіраў сілу. Гэтак вырашылі моцныя свету гэтага — Ракфелеры, Морганы, Форды і ўсе астатнія да іх падобныя члены Гейдэльбергскага клуба. Масонская змова, словам. І, зразумела, найперш накіраваная супраць Расіі, якая на пачатку дваццатага стагоддзя набірала моцу. Бач ты, нават самы вялікі карабель будавалі, каб знішчыць Расію!