- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На сустрэчы з чытачамі, якая праходзіла ў мінскім Доме літаратараў, Васіль Быкаў атрымаў стандартнае пытанне: «Хто з сучасных пісьменнікаў вам блізкі?». Зазвычай у адказе пісьменнік пералічвае сяброў і раўналеткаў, з якімі разам прыходзіў у літаратуру і поруч ідзе па жыцці. Быкаў зрабіў інакш, сказаўшы, што на ягоны розум сапраўдны пісьменнік падобны не на дрэва ў густым лесе, а на велічны дуб, які самотна стаіць пасярод голага поля. Калегі палічылі параўнанне Васіля Быкава абразлівым. Доўгі час у пісьменніцкіх колах абмяркоўвалася ягоная ганарыстасць і пыхлівасць. Каб Васіль Уладзіміравіч са сцэны казаў нешта іншае пра блізкіх і далёкіх для яго пісьменнікаў, я не чуў. Таму чытаючы шматлікія аповеды самых розных людей пра іх нібыта вялікае сяброўства з Быкавам, я не надта бяру іх на веру. (Адам Глобус, Словы пра Васіля Быкава, фрагмент)