- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Леанід Марцінавіч Дайнека нара дзіўся 28 студзеня 1940 года ў вёсцы Змітраўка 2-я Клічаўскага р-на Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1967). Працаваў на будоўлях, на Ніжнетагільскім металургічным камбінаце, на Беларускім тэлебачанні. Быў адказным сакратаром часопіса «Маладосць», загадчыкам аддзела паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1961 г. Аўтар зборнікаў вершаў: «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985), зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976); рамана-дылогіі «Людзі і маланкі» (1977) і «Запомнім сябе маладымі» (1979), раманаў «Футбол на замініраваным полі» (1987), «Меч князя Вячкі» (1987), «След ваўкалака» (1988, разам з папярэднім раманам уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя К. Каліноўскага ), «Жалезныя жалуды» (1990). Аўтар фантастычнага рамана «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» (1992). Творы друкаваліся на рускай, украінскай, польскай, англійскай, эстонскай, латышскай, літоўскай, малдаўскай, армянскай, грузінскай, ідыш, іўрыце і іншых мовах.