- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У цэнтры беларускай сталіцы, дзе з сівое даўніны да параўнальна нядаўняга часу пульсавала рэчка Няміга, у доме, адно з вокнаў якога глядзіць на ўзноўленае Траецкае прадмесце, адвечную раку Свіслач і на адзін з праспектаў незалежнай Беларусі, жыве знакамітая пісьменніца Алена Сямёнаўна Васілевіч. Ёй, лаўрэатцы Дзяржаўнай прэміі нашай краіны (узнагароджана ў 1976 годзе за кнігу аповесцяў «Пачакай, затрымайся…»), Заслужанай работніцы культуры (1977), 22 снежня споўнiлася 95 гадоў.