be
pdf

Літаратурная Беларусь 2 (150) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Быў светлы, трошкі зажураны, вераснёўскі дзень. Мы з Алесем выбраліся ў грыбы. Ён прыехаў да мяне на Вілейшчыну. Маю родную вёску Клеявічы, прыгожую, песенную, што маляўніча цягнулася паўз Бесядзь, знішчыў Чарнобыль. Алесевы Бялынкавічы, што стаяць таксама на Бесядзі, — наўпрост ад маёй кіламетраў дзесяць, — ацалелі. Верасень у 2003 годзе быў грыбны. Алесь прыехаў павіншаваць мяне з 65-годдзем. Сабраліся суседзі, амаль усе жыхары невялікай лясной вёсачкі Пятрылава. Алесь быў у добрым гуморы, дасціпна, весела жартаваў, ягоны густы басавіты голас уладарыў у застоллі. Ён тады працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Вожык». Я слухаў Алеся, пазіраў на яго адухоўленае, паэтычнае аблічча: русявы чуб, пшанічныя вусы, сінія вочы, ды яшчэ прозвішча — Пісьмянкоў… Яму лёсам наканавана пісаць, думаць вершы — так вызначыў сваё крэда сам Паэт. Пасля вячэры мы выйшлі на праходку.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-02
  • Рэдактар: Пятровіч Барыс (Сачанка)
  • Выдавец: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Copyright: © 2019 by Літаратурная Беларусь
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org