- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хаця, здаецца, прайшоў поўны цыкл, быў відавочцам таго, як усё пачыналася. Заўсёды была нейкая адтуліна. Калі «бяруць» за мітынгі ў Курапатах — можаш пайсці на канцэрт Міхалка ў парку Горкага. Калі ўжо і Міхалка з Кулінковічам забаранілі (а былі такія часы) — збоч да мастацкай выставы, якая нагадае табе, што такіх, як ты, якія думаюць упоперак, — да халеры. Я выдатна памятаю сваё здзіўленне, калі наведнікі маёй сустрэчы з чытачамі ў Нямеччыне асцярожна пыталіся, ці дазволена нам, жыхарам краіны шчасця, вольна выязджаць за жалезную заслону. Мне тады падавалася, што немцы «пераціскаюць».(Віктар Марціновіч, Калі ўсё забаронена, фрагмент)