- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гадоў восем назад гутарыў з навуковымі мужамі з Акадэміі навук пра ідэнтычнасць беларусаў. Людзі былі розных узростаў, прытрымваліся розных палітычных поглядаў, іх навуковыя інтарэсы сягалі ў розныя сферы, але сустрэча праходзіла ў межах міждысцыплінарнага клуба, і кожны (нават той, хто не прачытаў ніводнага артыкула, які тычыўся б нацыянальнай ідэнтычнасці) меў права выказацца па тэме.