- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
30 верасня Нілу Сымонавічу Гілевічу спаўняецца 84 гады. Ён некалькі гадоў не выходзіць са сваёй кватэры на вуліцы Карла Маркса, але па-ранейшаму сочыць за навінамі, шчыра цікавіцца беларускай літаратурай і палітыкай. За сваю пенсію былога прафесара БДУ, дэпутата беларускага парламента ён выдаў 23 тамы ўласнага Збору твораў. Аднак праца над спадчынай не скончаная: рыхтуюцца яшчэ сем дадатковых тамоў з тых матэрыялаў, якія адшукаліся зусім нядаўна.