- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пакаяльная вечарына, абавязковая для нацыі 14 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йяханэса Рау прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў з прэзентацыяй «Выбраных твораў» колішняга сталінскага зэка Сяргея Грахоўскага (кніга выйшла ў залатой серыі «Беларускі кнігазбор»). Арганізавалі мерапрыемства аргкамітэт Года Памяці, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Белкнігазбор». Вечарыну адкрыла вядоўца пісьменніца Вольга Іпатава. Пасля багаславення архімандрыта, ягонай згадкі пра знішчаных бальшавізмам творцаў і малітвы выступіла літаратуразнаўца Лідзія Савік (яна зрабіла ў зале адмысловую выставу з кніг рэпрэсаваных). Даследчыца падзялілася з прысутнымі ўражаннямі пасля першага вывучэння ў закрытых архівах следчых спраў закатаваных творцаў, распавяла пра перапіску з савецкім КДБ, якое паведамляла аб тым, што ўсе справы падчас вайны былі знішчаны. У дворыку НКУС было спалена безліч кніг і рукапісаў (п’есы Галубка, працяг рамана «Крывічы» Зарэцкага і інш.). Толькі з абвяшчэннем Беларуссю незалежнасці, адзначыла Лідзія Савік, тыя страшныя архівы стала магчымым вывучаць. Прагучалі і згадкі пра сустрэчы з жывым сведкам жудасных рэпрэсій Сяргеем Грахоўскім