- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Літаратурны фонд яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў назад быў адной з найбольш багатых устаноў Савецкага Саюза: выдавецтвы адлічалі яму пэўны працэнт з продажу кожнай кнігі, быў немалы прыбытак і з аўтарскіх ганарараў. З распадам СССР маёмасць Літфонда была тэрытарыяльна падзелена. Да Беларускага літфонда перайшоў Дом творчасці “Іслач” пад Мінскам. Ён быў пабудаваны ў 1977 г. на маляўнічых краявідах і займаў тэрыторыю ў 27 гектараў. У красавіку 1992 г. на агульным пісьменніцкім сходзе Літфонд быў адасоблены ад Саюза пісьменнікаў і стаў самастойным грамадскім аб’яднаннем (паспяхова прайшоў перарэгістрацыю Мінюстам 28 ліпеня 2006 г). “Іслач” (ператвораная ва ўстанову “Санаторый-прафілакторый пісьменнікаў”) функцыянавала да 2002 г. Каб пазбегнуць стратнасці, былі неабходныя вялікія фінансавыя ўкладанні на рамонт, пераабсталяванне кацельні і цеплалініі. “Іслач” перастала прымаць пісьменнікаў і гасцей і была “закансервавана”. Набеглі і даўгі за электраэнергію, зарплату, паліва (яны склалі каля 100 мільёнаў рублёў). Крэдыторы звярнуліся ў суд… Гаспадарчы суд Мінска арыштаваў Літфондаўскую маёмасць і праз аўкцыён прадаў будынкі “Іслачы” фармацэўтычнаму прадпрыемству “Латінфарм”. Астатак сумы быў пералічаны на рахунак ГА “Беллітфонд”.