- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Памяць і слава Упершыню нашая рубрыка — у двукоссі. Хоць і пазначана — «Юбілей» — чорнай фарбай, сам панятак мусіць быць яшчэ чарнейшым. У кастрычніку 2007-га спаўняецца 70 гадоў генацыду дзяржавы над беларускімі пісьменнікамі, ягонага апагею: у адну ноч 29-га было расстраляна 20 нацыянальных творцаў: Якаў Бранштэйн, Віктар Вайноў, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Хацкель Дунец, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Язэп Каранеўскі, Майсей Кульбак, Саламон Левін, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Зяма Півавараў, Васіль Сташэўскі, Ізі Харык, Пятро Хатулёў, Міхась Чарот, Павел Шастакоў, Арон Юдэльсон. У наступную ноч стрэлы ў катавальніцах мінскай Валадаркі абарвуць жыцці Прохара Іспраўнікава, Янкі Нёманскага, Тодара Кляшторнага, Юлія Таўбіна…