“Літаратурная Беларусь” — пампуй і чытай апошні нумар году!
2025-12-18 16:54
Выйшаў снежаньскі нумар штомесячніка «Літаратурная Беларусь», дванаццаты па ліку і апошні ў гэтым годзе. У выпуску чытачы знойдуць прозу Ігара Сідарука і Міхаіла Конана, паэзію Алеся Шыловіча-Емяльянава і Дануты Бічэль, навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа і многа іншага.
Прапануем азнаёміцца з поўным зместам:
ФОРУМ:
Людміла АНДЗІЛЕЎКА — пра гармонію грамадства, таткавы інстынкт і касмічны код звышідэі
ПРОЗА: апавяданне Яраслава ПАТОЦКАГА «Куцця святога козліка»
ПРОЗА: апавяданне Віктара ВАРАНЦА «Падарожжа»
ПРОЗА: аповед Міхаіла КОНАНА «Клёвая ўдава»
ЧЫТАЛЬНЯ: містычнае апавяданне Ігара СІДАРУКА «Пахаванне Бруна»
ПАЭЗІЯ: «На асфальтавым папасе» — вершы Алеся ШЫЛОВІЧА-ЕМЯЛЬЯНАВА
ПОВЯЗЬ: «Без шацунку на шчасьце»: пра легенду Міколы ЦЭЛЕША
ГІСТОРЫІ: Андрэй ЦУНСКІ пра расійскага пісьменніка Сашу ЧОРНАГА
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа