- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэрыторыю цяперашняй Брэсцкай вобласці называюць часта метафарычнай назвай Берасцейшчына. Старажытнае гарадзішча Бярэсце, якое размясцілася ў самым цэнтры Еўропы, увабрала культуры розных народаў: беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў і іншых. Адметнасць гістарычная паўплывала як на агульнае развіццё рэгіёна, так і на канкрэтныя культурныя набыткі. Адным з першых раскрыў літаратурныя дасягненні краю У. А. Калеснік у кнізе «Зорны спеў», дзе прысвяціў гэтаму цэлы раздзел, назваўшы яго «Берасцейскае вогнішча». Аўтары дадзенай кнігі прадоўжылі працу свайго настаўніка, выявіўшы і раскрыўшы літаратурныя стасункі ўсіх тых майстроў прыгожага пісьменства, чый жыццёвы лёс так ці інакш звязаны з Берасцейшчынай. Кніга вызначаецца краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца мастацкім словам.